ахоўнік, -а, м.
1. Асоба, якая ахоўвае, сцеражэ каго-, што-н.; вартаўнік. Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка. Мележ.
2. Той, хто беражэ, шануе каго-, што-н. Жанчыны з бурным мінулым — гэта Максім Сцяпанавіч заўважаў не адзін раз — найлепшыя і самыя строгія ахоўнікі сям'і. Карпаў.

Паведаміць пра недакладнасьць