Маляшы, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, пасвечаная ў 1954 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка з дабудаванай з захаду званіцай. Папярэдні, мураваны, храм гэтых жа святых стаяў у вёсцы ў 1870-1944 гг. Заступіў ён старую драўляную святыню, якую перанеслі на бліжэйшыя могілкі. Там пасвяцілі яе і далі імя Іконы Казанскай Божай Маці. Першая звестка пра вёску паходзіць з 1540 г., пра царкву з 1563 г.

Паведаміць пра недакладнасьць