бабка1, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж.
1. Тое, што і баба1 (у 1 знач.). [Марыя Хведараўна:] — Я ўжо хутка бабкай стану, вунь дачка піша — унука мне скора народзіць... Марціновіч.
2. Разм. Старая жанчына наогул. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі. Колас.
3. Уст. Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць. Прыказка.
4. Памянш.-ласк. да баба1 (у 3 знач.). [Шарэйка:] —Ці лёгка спалася, ці добра хісталася, бабкі мае ненаглядныя! Брыль.
Бабка надвае варажыла (гадала) — яшчэ невядома.

Паведаміць пра недакладнасьць