багач, -а, м.
1. Той, хто валодае вялікім багаццем. Вось гуляе багач, Аж палац той дрыжыць. Купала. Багачы і панства, Пашы “дабрадзеі”! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі! Колас. Падрослых хлопчыкаў .. [удовы] аддавалі ў пастушкі. Дачок — багачам у служанкі. Бядуля.
/ у іран. ці жарт. ужыв. Пра небагатага чалавека.
2. Уст. Свята ўвосень, 8 верасня. — Пойдзем, сынок, на багача ў Мікалаеўку, — сказала маці, праслухаўшы бацькава пісьмо. Якімовіч. Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку. Прыказка.

Паведаміць пра недакладнасьць