бал, бала; мн. балы, балаў; м.
1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў.
2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальных установах, дасягненняў у спорце. Пасля практыкаванняў на першых трох снарадах каманда СССР лідзіравала з вынікам 143,05 бала.На ўступных экзаменах у інстытут Наташа не дабрала нейкіх там двух нікчэмных балаў, якія і рашылі яе лёс. Краўчанка.
3. Гіст. Шар для падачы голасу за каго-н. на выбарах.
// Голас, пададзены за каго-н. шляхам апускання шара.
[Фр. balle.]

Паведаміць пра недакладнасьць