баранчык, -а, м.
1. Маленькі баран, ягня.
2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык— бакасова мянушка. Лужанін.
3. толькі мн. (баранчыкі, -аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр.
// толькі мн. (баранчыкі, -аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.
4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.

Паведаміць пра недакладнасьць