бесклапотны, -ая, -ае. Які не праяўляе клопату, турботы пра свае справы, паводзіны і пад. Ледзь не з першага дня Зіну акружыла самая гарачая хлапечая ўвага. Гэта часам рабіла яе бесклапотнай, легкадумнай. Шыцік. Толькі сляпы не ўбачыць, што .. [Дзіна] бесклапотная аж залішне. Навуменка. [Дамброўскі:]—Пан капітан залішне бесклапотны: У вас пад бокам тоіцца атрад... А вы спакойна седзіце ў палацах. Глебка.
// Поўнасцю свабодны ад турбот. Бесклапотнае жыццё.Эх вы, бесклапотныя дні дзяцінства, што адляцелі сном так рана. Мележ.
// Які выражае бесклапотнасць, бестурботнасць. Бесклапотны смех. Бесклапотная гамонка.

Паведаміць пра недакладнасьць