беспрацоўны, -ая, -ае. Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў.
/ у знач. наз. беспрацоўны, -ага, м.; беспрацоўная, -ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А.Александровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць