беспрытульны, -ая, -ае.
1. Які не мае прытулку; бяздомны. Беспрытульны чалавек.
// Асірацелае, бяздомнае дзіця, якое жыве на вуліцы без догляду і выхавання. Месяц ці нават больш Рома пражыў у Лаўрыніхі — яна завяла беспрытульнага цыгана да сябе, бо векавала адна: думала, што ён будзе ў яе за сына. Чыгрынаў.
/ у знач. наз. беспрытульны, -ага, м.; беспрытульная, -ай, ж. Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме. Колькі было тады, у грамадзянскую вайну, беспрытульных! Новікаў.
2. перан. Пазбаўлены належнага нагляду; закінуты, занядбаны. [Чалавек:] — Прыбралі мы да сваіх рук адну беспрытульную швейную фабрычку. Лынькоў. [Карнейчык:] — Станок № 16 зусім беспрытульны, за пэўнымі людзьмі не замацаваны, увесь брудам зарос. Крапіва.
// Які не дае прытулку, няўтульны. Сумам і беспрытульнай адзінотай веяла ад старой хаціны. Самуйлёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць