біты, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад біць (у 1—3, 10 і 16 знач.).
2. у знач. прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап'ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе, прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі. Колас.
3. у знач. прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы. Карпюк.
4. у знач. прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі. Місько.
Бітая гадзіна гл. гадзіна. Бітая дарога гл. дарога. Карта (стаўка) біта гл. карта. Козыр біты гл. козыр.

Паведаміць пра недакладнасьць