боб, -у, м.
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых. Паразрастаюцца рады Салаты, морквы, бобу. Аўрамчык.
2. Плады гэтай расліны ў выглядзе струкоў ці вылушчанага насення. Мяшок бобу. Вараны боб.
Конскі боб — кармавы боб; тое, што і боб (у 1 знач.).
Бобу ў гаросе шукаць гл. шукаць. Жалезны боб — пра кулі, выстраленыя з аўтамата або кулямёта. З'есці пуд жалезнага бобу гл. з'есці. Хто ў боб, хто ў гарох гл. хто. Як боб, як бобу — параўноўваюць, гаворачы пра вялікую колькасць малых дзяцей.

Паведаміць пра недакладнасьць