большаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Павялічвацца, прыбаўляцца (у колькасці, велічыні, аб'ёме). Хутка пасля таго, як.. [старыя] вярнуліся, гасцей у хаце стала большаць. Мележ. А снегу ўсё большала, і вецер усё мацнеў. Васілёнак. Машыны стаяць, нецярпліва ўздрыгваюць, паток іх большае з кожнай хвілінай. Ракітны.

Паведаміць пра недакладнасьць