брыгадзір, -а, м.
1. Ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.
2. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір механізатараў. Брыгадзір паляводчай брыгады.Успомніў.. [Геня] пра бацьку — вясёлага калгаснага брыгадзіра. Якімовіч. Браты жылі вельмі дружна, і мара ў іх была адна: скончыць школу і пайсці ў брыгаду паляўнічых, брыгадзірам якой быў іх бацька — лепшы паляўнічы на ўсю акругу. Бяганская.
[Ням. Brigadier.]

Паведаміць пра недакладнасьць