брысці, брыду, брыдзеш, брыдзе; брыдзём, брыдзяце; пр. брыў, брыла, -ло; заг. брыдзі; незак. Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. Колас. Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод. Дубоўка.

Паведаміць пра недакладнасьць