будаўнік, -а, м.
1. Той, хто будуе што-н.; працуе на будаўніцтве. Брыгада будаўнікоў.Імчалі па шашы грузавікі. Узводзілі палац будаўнікі. Корбан. [Паўтарак:] Я перадам гэта пісьмо і ваша гарачае прывітанне будаўнікам Волга-Дона. Крапіва.
2. перан. Стваральнік, тварэц. Будаўнікі новага грамадства. Будаўнікі сацыялістычнай дзяржавы.Ты, моладзь, смела і магутна, Ты — волі лепшай будаўнік. Чарот. [Працаўнікі] памножаць славу рабочага класа нашай краіны, славу народа — будаўніка камунізма. Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць