бульбянік, -а і -у, м.
1. -у, зб. Бацвінне бульбы, цяўнік. Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. Мележ. Жалезнымі граблямі дзядзька Іван зграбае апалае лісце і прэлую траву і кідае на кучу сухога бульбяніку. Васілевіч.
2. -а. Аладка з дранай; сырой бульбы; тое, што і дранік. З рук у рукі .. нам пачалі перадаваць ежу. Яйкі і хлеб, мяса і загорнутыя ў капуснае лісце бульбянікі. Мехаў.
3. толькі мн. (бульбянішчы, -аў). Беларуская страва, прыгатаваная з варанай тоўчанай бульбы ў выглядзе галушак.
4. -а. Разм. Пра таго, хто харчуецца пераважна бульбай. На снеданне — дранікі, Бабка— на абед. Называў бульбянікамі Магілёўцаў свет. Куляшоў.

Паведаміць пра недакладнасьць