абух
дурны як абух. Слон. Няўхв. Пра дурнога, тупаватага чалавека. Высл., 316. ≺ У адрозненне ад ляза секеры, якое вострае і прыдатнае на розныя справы, абух - тупы, ім толькі кліны забіваць.
расправіцца як абух з клінам. Мсцісл. Пра нейкую рашучую расправу з кім-н. Юрчанка, 177.
тупы як абух. Санько, 188. Тое, што дурны як абух.
даў (выцяла бяда) як абухам па галаве. Лаг., Слуцк. Кажуць пасля нечаканай жудаснай весткі. Высл., 311; Сержпутоўскі 1999, 22.
ляпаць як у сценку абухам. Клецк. Пра моцны, грубы стук. МК, 307.
як абухом б'ець. Пра моцнае, з усяе сілы ляпанне, стук, крык. Нос., 165.
[прывыкнуць] бы вул до обуха. Гл. вол.

Паведаміць пра недакладнасьць