ануча
вялы як ануча. Воран. Няўхв. Пра вялага, бязвольнага, безыніцыятыўнага чалавека. Высл., 300.
згінуць як ануча з плоту. Маст., Свісл. Жарт. Невядома куды, невядома дзе (згінуць, знікнуць). Даніловіч, 212.
зрабіцца як ануча. Пух. Няўхв. СПЗБ 3, 292. Тое, што вялы як ануча.
карэлы як ануча. Лоеў. Пагардл. Пра бруднага, неахайнага чалавека. Янк., Пар., 84.
як ануча. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае. Юрчанка, 177.
насіцца быццам падавіўся анучай. Рэч., Чэрык., Мін. Пагардл. Пра бяссэнсную мітусню. ЛЦ, 72.
насіцца як дурны з анучай. Гл. дурны.
як мокраю анучаю па зубах каму. Слон. Няўхв. Пра непрыемную, нечаканую вестку. Высл., 428.
бузаваць як анучу. Мсцісл. Асудж. Пра моцную лупцоўку, пакаранне. Юрчанка 1969, 188. ≺ Бузаваць - біць, лупцаваць.
змяць як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайнае стаўленне да адзення, якой-н. рэчы. Юрчанка, 177.
накінуцца на каго як на мокрую анучу. Пра жартоўнае нападзенне. Крэмнеў, № 633.
пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
трапаць каго як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, ганьбаванне каго-н. Юрчанка 1969, 188.
рваць як дурны анучы. Гл. дурны.
худая, от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
вялы як гануча. Воран. Спачув. Пра абяссіленага чалавека, што зусім не мае пругкасці ў целе. Высл., 300.
як гануча. Івац. Няўхв. Пра безыніцыятыўнага, нясмелага чалавека. ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць