баба
быццам сем баб адхадзіла каго. Мін. Пра добрую дапамогу, калі адразу палепшала. ЛЦ, 74.
як сем баб пошэптало каго. Жытк. ТС 4, 211. Тое ж.
як сто баб адхадзіла каго. 1. Навагр. Слуцк. Тое, што быццам сем баб адхадзіла. 2. Навагр. Пра палепшаны настрой, калі адышла злосць, непрыязнасць. Даніловіч, 25.
аббрахаць як баба [якая]. Раснян. Пагардл. Пра беспадстаўную і бесталковую лаянку, абгаворванне. Бялькевіч, 17.
выцягацца як баба дурная. Мсцісл. Няўхв. Пра беспадстаўны плач, бедаванне. Юрчанка 1969, 156. ≺ Выцягацца - тут: плакаць, бедаваць.
за пнём галава, як за дзедам баба. Брасл. Пра нечае надзейнае сховішча. Рабкевіч, 77.
кашляць як старая баба. Ваўк. п. Няўхв. Пра часты, адрывісты кашаль, не ўласцівы маладзейшым асобам. Federowski, 139.
Мужык так гаруіць па жонцы, як баба па іголцы. Ушацк. Прык. Кплів. Пра недастаткова моцныя перажыванні мужа па жонцы. Барадулін, 98.
насіцца як баба з качаргой. Насмешл. Пра хуткага, імклівага, мітуслівага чалавека. Ляцкий, 29.
ныць бы стара баба. Саліг. Асудж. Пра чалавека, які залішне наракае на лёс, здароўе і інш. ДА.
плакаць як баба. Івац. Няўхв. Пра мужчыну, што залішне эмацыянальна выказвае свае пачуцці, плача. ЗЗайкі.
раскірачыцца як старая баба. Лоеў. Асудж. Пра непрыгожую позу чалавека. Янкова, 306.
распусціцца як баба над ночвамі. Насмешл. Пра жанчыну без галаўнога ўбору, з распушчанымі валасамі. Ляцкий, 37.
сварлівы як старая баба. Ваўк. п. Няўхв. Пра сварлівага, нуднага, зласлівага мужчыну. Federowski, 294.
стаць як баба. Лаг. Кплів. Пра мужчыну або маладую дзяўчыну, што набылі звычку бурчаць, сварыцца, займацца дробязнымі разборкамі. Гілевіч, 79.
хітры бы баба. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека не мужчынскага характару, выкрутлівага, хітрага. Сержпутоўскі 1999, 71.
што ні пупала несці як [ікая] дурная баба. Мсцісл. Няўхв. Пра беспадстаўную гаворку, бязглуздзіцу. Юрчанка 1993, 23.
шыць як сляпая баба. Ваўк. п. Насмешл. Пра неахайнае шыццё. Federowski, 301.
як баба з яешняю. Гродз. Насмешл. Пра настырнае чаплянне, дакучлівае прыліпанне. Сцяшковіч, 613.
як благая баба. Вілен. Няўхв. Пра сварлівага, бурклівага, злоснага чалавека. Sielicki, 159.
як [тая] баба балбатаць. Слон. Асудж. Пагардл. Пра чалавека, які любіць гаварыць абы-што. Высл., 431.
цесна як двум бабам на кухні. Астр. Жарт. Пра цеснату ў вельмі маленькім памяшканні. Даніловіч, 136.
гэты кашаль як бабе радзіць. Бых. Пра цяжкі, надрыўны, гучны кашаль. Высл., 310.
зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Віл., Стаўб., Уздз., Лаг. Іран. Пра колішні мізерны надзел зямлі. Янк., 410; Нар. слов., 143; Мін.-Мал., 1974, 190; МК, 319; ДА; Гілевіч 2007, 10.
поле як старой бабе сесці сраць. Лельч. Груб. ФА. Тое ж.
Як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Прык. Пра напругу скупога чалавека пры аддаванні даўгоў. Крэмнеў. ПП 1, 493.
як на забітай бабе. Слон. Няўхв. Пра беспарадак, калі вельмі многа, у беспарадку ўсяго настаўлена. Даніловіч, 236.
накідаць як на забітую бабу. Слон. Няўхв. Пра навальванне рэчаў абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
адгладзіць як добрай бабы сраку. Мінск. Насмешл. Вульг. Пра старанную апрацоўку глебы, аддзелку нечага. ЗСалавей.
валасы сівыя як у старой бабы. Спачув. Пра рана пасівелыя валасы ў жанчыны. Бялькевіч, 79.
раздрыпкацца як старыя бабы. Мсцісл. Асудж. Пра неахайна апранутых жанчын. Юрчанка 1998, 37.
сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
у каго стан як у бабы, рукі, ногі як у жабы. Гродз. Насмешл. Пра чыю-н. непрапарцыянальную фігуру. Цыхун, 194.
чыста як тры бабы убіралі. Карэл. Ухв. Пра добрае, стараннае прыбіранне дзе-н., парадак. Высл., 420.

Паведаміць пра недакладнасьць