боб
вочкі як боб. Гом. Пра чые-н. маленькія выразныя вочкі. ПП 2, 114.
пшаніца як боб. Ухв. Пра буйную, ураджайную пшаніцу. Янк., Пар., 135.
слёзы як боб. Івац. Спачув. Пра нейчыя буйныя горкія слёзы. ЗЗайкі.
сыпацца як боб. Слон. Пра частыя смерці ў выпадках эпідэміі, голаду. МК, 29-30.
чытаць як боб малаціць. Маладз. Ухв. Пра выразнае і хуткае чытанне. ФА.
як боб адмалаціць. Стаўб. Ухв. Пра беглае і выразнае прачытанне чаго-н. МК, 308.
бобам гаварыць. Ашм. Пра гаворку ў хуткім тэмпе. СПЗБ 1, 398.
чытаць як бобам сыпаць. Ушацк., Светл. Ухв. МК, 308; Высл., 393. Тое ж.
як бобам плакаць. Слон. п. Пра буйныя слёзы, моцны плач каго-н. Federowski, 238.
як бобам сыпаць. Ашм., Ушацк., Стаўб. Пра хуткую гаворку каго-н. Даніловіч, 214; МК, 308.
блох у хаце як бобу. Сміл. Пра вялікую колькасць блох у хаце. Шатэрнік, 32.
гаварыць як бобу аб'еўшыся. Ваўк. п. 1. Пра балбатню, хуткую гаворку. 2. Насмешл. Пра выпусканне газаў. Dybowski, 9; Federowski, 108.
Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу. Гродз., Навагр. Прык. Пра беднасць мнагадзетнай сям'і. Сцяшковіч, 588; Гілевіч, 154.
дзяцей як бобу. Івац. Пра шматлікасць дзяцей у сям'і. Шпилевский, 179; Киркор, 238; Нос., 35; Аксамітаў, 200; ЗЗайкі.
наесціся як дурань бобу. Слон. Жарт. Пра таго, хто неабачліва наеўся да небяспечнага стану. Высл., 351.
насыпаць як бобу. Слуцк. Асудж. Пра балбатлівасць і нястрыманасць жанчыны. Сержпутоўскі 1999, 47.
як бобу ў гаросе шукаць. Пра лёгкае заданне. Янк., 443.

Паведаміць пра недакладнасьць