Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

бочка
баба гладзь ек бочка. Стол. Пра мажную жанчыну. ТС 1, 201.
барабаніць як парожняя (пустая) бочка. Асудж. Пра таго, хто громка і недарэчы гаворыць. Янк., 397.
бурчаць як дзіровая бочка. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівае бурчанне каго-н. Юрчанка, 182.
жывот як бочка. Пра чый-н. вялікі тоўсты жывот. Янк., Пар., 62.
здуло карову як бочка. Слуцк. Пра абдутую ў выніку пераядання карову. ЖНС, 154.
круглы як бочка. Мін. Пра ўкормленага і тоўстага чалавека, жывёлу. Высл., 336.
наесца ек бочка. Жытк. Няўхв. Пра празмернае наяданне. ТС 3, 154.
напіцца як бочка. Слон. Пра чалавека, што выпіў шмат вадкасці альбо гарэлкі. Высл., 352.
разваліцца (рассыпацца) як бочка без абручоў. Мін. Пра любое раз'яднанне. ЛЦ, 120.
табе нада і не нада як жужалю бочка жыта. Гл. жужаль.
таўсты (таўшчарэзны, таўшчэнны) як бочка. Ваўк. п., Слуцк., Краснап., Кам., Івац. Пра тоўстага чалавека, жывёлу. Federowski, 311; Сержпутоўскі 1999, 134; Бялькевіч, 441; СПЗБ 5, 102; ЗЗайкі.
тоненькі як бочка. Іран. Пра тоўстага чалавека. Янк., 432.
трэба як бочка без абручоў. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Янк., Пар., 170.
хозяйка моўна - як бочка поўна. Стол. Пра гаваркую жанчыну. ТС 3, 94.
гаварыць бы з бочкі. Слуцк. Пра глухую, грубую гаворку. Сержпутоўскі 1999, 134.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост.
з каго хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Астр. Няўхв. Пра няўмелую, нядбайную гаспадыню. СПЗБ 5, 281.
найшло ў хату як сялёдак у бочкі. Мсцісл. Пра вялікае напаўненне памяшкання людзьмі. Юрчанка 1969, 121.
параз'есціся як бочкі. Мін., Бран. Няўхв. Пра абжорлівых людзей, жывёлу. Высл., 362; Слов. брян., 13.
як шпунт ад бочкі. Гл. шпунт.
бухаць як у бочку. Уздз., Маст., Зэльв., Чэрв. Няўхв. Пра моцны кашаль. Янк., Пар., 19; Мін.-Мал., 1977, 136; СЦБ, 46; ТС 1, 77; Даніловіч, 256; ФА.
валіць што як у бяздонную бочку. Слон. Няўхв. Пра безвыніковую працу, дапамогу. Высл., 291.
гаварыць як у пустую бочку. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 102. Тое, што гаварыць бы з бочкі.
есці як у бочку. Бабр., Браг. Асудж. Пра празмернае спажыванне ежы. МК, 85; Горленка, 251.
кашляць (пірхаць) як у бочку. Івац., Слон., Мсцісл. Няўхв. Пра гучны кашаль. Высл., 335; Юрчанка 1969, 119; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
напаіць як бочку. Ваўк. п. Няўхв. Пра празмернае прымушэнне каго-н. да спажывання алкагольных напояў. Federowski, 197.
піць як у бочку ліць. Зэльв., Івац. Асудж. Пра празмернае спажыванне алкагольных напояў. Dybowski, 18; Леп., 95; Даніловіч, 256; Янкоўскі, 244; ЗЗайкі.
піць як у дурную бочку. Юрчанка, 200. Тое, што піць як у бочку ліць.
жыць як сала ў бочцы. Гл. сала.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021