Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

бусел, гл. таксама буська, буцян
браць як бусел у дзюбу. Астр., Івац. Пра далікатнае, акуратнае трыманне чаго-н. ФА.
даўганогі (даўгалыгі, пустыгалы, дліннаногі) як бусел. Краснап., Беласт., Бран. Насмешл. Пра чалавека з тонкімі доўгімі нагамі. Янк., 404; Бялькевіч, 16; «Ніва», 1978, № 16; Расторгуев, 281.
дзыгаць як бусел. Пра адпаведныя рухі чалавека. Янк., Пар., 53. ≺ Дзыгаць - скакаць.
нахапацца як бусел жаб. Навагр. Насмешл. Пра ежу спехам, на скорую руку. Даніловіч 2008, 136.
хадзіць як бусел ля вады. Маладз. Пра характэрную паходку кагосьці. Высл., 411.
хадзіць як бусел па балоце. Сміл. Шатэрнік, 38. Тое ж.
цыбаты як бусел. Пра высокага даўганогага чалавека. Янк., 439.
нос як у бусла дзюба. Зэльв. Жарт. Пра доўгі востры нос. Янк., Пар., 115; Сцяцко 2005, 61.
шыя доўга як у бусла. Ваўк. п. Пра доўгую хударлявую шыю. Federowski, 301.
як у бусла дзюба. Гродз. Пра нешта тонкае, доўгае. Цыхун, 75.
накласці як буслу на гняздо. Ваўк. Пра нешта накладзенае абы-як. СПЗБ 3, 152.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020