воз
цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
ісці як за сабою воз цягнуць. Няўхв. Пра марудную, з намаганнямі паходку каго-н. Янк., Пар., 80.
як затычка ад воза. Гл. затычка.
бегчы (валачыся) як сабака за возам. Гл. сабака.
патрэбен як пятае кола ў возе. Гл. кола.
як на жыдавым возе на чым. Дзятл. Няўхв. Пра памяшканне, стол, дзе вельмі многа розных рэчаў, размешчаных абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
трэба як разбітае калясо ў возе. Гл. калясо.
як у Бэркавым возе дзе. Гл. Бэрка.

Паведаміць пра недакладнасьць