вол
валіць як на вала. Ваўк. п. Няўхв. Пра занадта вялікія заданні для аднаго чалавека. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
вочы як у вала. Дзятл. Няўхв. Пра вялікія, невыразныя вірлаватыя вочы. СПЗБ 1, 313.
распёрла каго як вала, a работы няма. Слуцк. Асудж. Пра добра дагледжанага, адкормленага, але гультаяватага каня. Сержпутоўскі 1999, 45.
цягнуць як вала на стрэху. Івац. Здзекл. Пра цяжкую і непатрэбную работу. ЗЗайкі.
шыя як у вала. Ухв. Пра дужага чалавека з моцнай шыяй. Янк., Пар., 199.
шыя што ў вала хвост. Гом. Насмешл. Пра тонкую, выцягнутую шыю худога чалавека. Янк., Пар., 198; Высл., 423.
зарабіць як на валах седакоў возячы. Петр. Іран. Пра вельмі нязначныя заробкі. Мат., Гом., VIII, 1980, 185.
як на валах. Слон. Жарт. Пра маруднае, павольнае перасоўванне. Даніловіч, 236.
есць як валоў шэсць. Сак. п. Жарт. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 129; Санько, 130.
спаць як валоў (вала) прадаўшы. Воран., Дзятл. Жарт. Пра вельмі моцны, спакойны сон. Даніловіч, 215.
як валоў патапіўшы. Зэльв. Пра разгубленага, засмучанага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч, 215.
жывецца каму як валу ў ярме. Іран. Пра цяжкое працоўнае жыццё. Янк., 407.
сказав ек віл у лужу. Драг. Няўхв. Пра нешта сказанае недарэчы. Скарбы, 94.
вылупіць (вырачыць) вочы як вол на новае шула. Пін. Насмешл. Пра няўцямнае разглядванне чаго-н. МК, 40.
вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Няўхв. Пра нейчы трывожны, няўцямны погляд. Federowski, 337.
вярнуць як вол. Слуцк., Стаўб. Пра чалавека, які многа, шчыра працуе фізічна. МК, 309.
гаварыць гладка як вол языком ліжа. Навагр. Жарт. Пра лоўкую, складную, прыемную гаворку каго-н. Высл., 300.
гараваць як чорны вол. Рэч. Спачув. Пра цяжкое жыццё беднага, хаця і працавітага чалавека. Pietkiewicz, 369.
гол як вол. Слуцк. Няўхв. Пра беднасць, немаёмаснасць. Сержпутоўскі 1999, 25.
дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол да брагі. Ваўк. п., Слон. Іран. Няўхв. Пра нечую прагнасць, пра чалавека, што не можа спыніцца, калі атрымлівае мажлівасць нешта ўзяць. Federowski, 76; Высл., 310.
дзень як вол. Ваўк. п., Рэч. Federowski, 94; Pietkiewicz, 368. ≺ Так кажуць, што ўжо позна, а хтось яшчэ не ўзяўся за работу (заўвага збіральніка).
дужы як вол. Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 315.
здаравенны як вадзяны вол. Лоеў. Пра вельмі вялікага, моцнага, дужага чалавека. Янкова, 62.
здаўся (прыдаўся, прышоўся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Ваўк. п., Пух., Карэл., Смарг. Іран. Пра чалавека, які зусім не адпавядае пэўнай справе, задачы. Dybowski, 17; Ляцкий, 44; Federowski, 248, 352, 353; Шатэрнік, 148; Янк., 409; Высл., 328; ФА.
ляны як вол. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра лянівага, марудлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 46; ЗЗайкі.
ляпаць як вол на трэскі. Жытк. Груб. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, не да месца. ТС 3, 57.
няма як вол языком злізаў. Івац. Пра знікненне, адсутнасць чаго-н. ЗЗайкі.
перці што вол. Клецк. Пра чалавека, які нясе цяжкую паклажу. Нар. лекс., 211.
пісаць як вол ідзе. Гом. Насмешл. Пра няроўнае, крывое пісанне, неакуратны почырк. Высл., 365.
працаваць як вол у ярме. Маладз. Гілевіч, 167. Тое, што вярнуць як вол.
працавіты як вол. Раснян. Ухв. Пра працавітага чалавека. Бялькевіч, 111.
рабіць як вол. Сен. МК, 23. Тое, што вярнуць як вол.
рабіць як чорны вол. Лельч., Навагр., Карэл. Сцяшковіч, 621; АВНЛ; Кучук, Малюк, 94. Тое, што вярнуць як вол.
Работай як вол, будзеш мець багаты стол. Гом. Прык. Пра залежнасць дастатку ад працы, намаганняў. АВНЛ.
разбірацца як вол па Бібліі. Пагардл. Пра чалавека, хто па вызначэнні не можа разбірацца ў нечым, што патрабуе іншага ўзроўню. ЛЦ, 120.
разумець як вол па Бібліі. Касц., Мін. Пагардл. ЛЦ, 40. Тое, што разбірацца як вол па Бібліі.
растаўсцець як вол. Пра надта распаўнелага чалавека. Янк., 424.
смуліць на роботу бу вол. Стол. Ухв. Пра працавітага, цягавітага чалавека. ТС 5, 65.
спаць як волы продаўшы. Стол., Воран., Дзятл. Жарт. Пра спакойны сон пасля цяжкай адказнай справы. ТС 1, 135; Даніловіч, 215.
сыты як вол на бровары. Пра здаровага тоўстага чалавека. Янк., Пар., 160.
таўсцяк як вол. Сміл. Шатэрнік, 277. Тое ж.
узяцца за работу як вол. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае і надзейнае стаўленне да справы. Юрчанка 1969, 60.
упарты як вол. Івац. Няўхв. Пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. ЗЗайкі.
уперціся ек вол у ермо. Жытк. Няўхв. Пра паводзіны ўпартага чалавека. ТС 2, 52.
упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Мін. Пра моцнае супраціўленне каго-н. ЛЦ, 75.
цягавіты як вол. Ухв. Пра працавітага моцнага чалавека. Янк., 439.
цягнуць як вол [ярмо]. Ваўк. п., Івац. Ухв. Пра шчырае стаўленне да сваёй працы. Federowski, 57; ЗЗайкі.
чакаць беды бы вол доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне катастрофы, бяздзейнічанне. Сержпутоўскі 1999, 149.
як вол варочаць. Слуцк., Мсцісл. Сержпутоўскі 1999, 37; Юрчанка 1977, 55. Тое, што вярнуць як вол.
як вол злізаў каго/што. Лях. Жарт. Пра знікненне каго-, чаго-н. Санько, 69; ЗВалодзінай.
На Беларусі пчолы як гуci, a гуci як волы, а паны - як голы, так голы. Гл. гусь.
[прывыкнуць] бы вул до обуха. Пін. Іран. Пра немагчымасць прывыкнуць да пакарання. ФА.

Паведаміць пра недакладнасьць