Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

вош
блішчаць як вош на блясе. Мядз. Пагардл. Пра нешта непатрэбна заўважнае. Высл., 287.
выкаблучвацца як вош на грабянцы. Астр., Гом., Лід., Пін. Асудж. Зневаж. Пра непрызваітыя паводзіны людзей. ФА; АВНЛ; Даніловіч 2008, 136; Нар. скарбы, 142.
вылазіць як вош на лоб. Івац., Рэч. Пагардл. Пра чалавека, які хоча беспадстаўна паказацца, вылучыцца. Pietkiewicz, 399; ЗЗайкі.
дакучаць як вош у кажусе (сарочцы). Ваўк. п., Слон. Пагардл. Пра вельмі дакучлівага, непрыемнага чалавека. Federowski, 75; Высл., 310.
задавацца як вош на грэбені. Івац. Зласл. Пра пустую ганарлівасць, фанабэрыстасць каго-н. ЗЗайкі.
надуцца як вош на марозі. Ваўк., Гродз., Бераст. Пагардл. Пра нейчыя спробы паказацца важным, значымым. Сцяшковіч, 614; Санько, 155; Даніловіч, 216.
круціцца як вош на засланцы. Свісл. Іран. Здзекл. Пра пастаянны, несупынны рух, які хутка скончыцца, бо кінуць у агонь. Даніловіч, 216.
лезці як вош на каўнер. Маст. Асудж. Пра настойлівае, настырнае імкненне чалавека да пасады, цёплага месца і да т. п. Даніловіч, 216.
лезці (пнуцца) як вош пад (на) струп. Мядз., Слон., Брасл., Астр. Іран. Высл., 340; Янк., Пар., 94; СПЗБ 1, 332; Даніловіч, 217. Тое, што лезці як вош на каўнер.
надуцца як вош на кажусе. Ваўк. Насмешл. Federowski, 195. Тое, што надуцца як вош на марозі.
надуцца як салдат на вош. Дзярж. Насмешл. Пра нейчае пагардлівае, зневажальнае да каго-н. стаўленне. ФА.
Не дае спаць чужы грош як вош. Слуцк. Прык. Пра неспакой зайздроснага чалавека з-за чужога багацця. Сержпутоўскі 1999, 126.
прыгрэцца дзе як вош за каўняром. Люб. Іран. Пра становішча ўтрыманца, прыжыванца. ФА.
сунуцца куды як вош. Шальч. Іран. Пра імкненне чалавека куды-н. пралезці. СПЗБ 5, 18.
сядзець дзе як вош пад струпам. Навагр., Шчуч. Іран. Пра ціхае, спакойнае прабыванне чалавека дзе-н. Даніловіч, 217.
такая праўда як вош кашляе. Гом., Бераст. Іран. Пра абсалютную няпраўду. ПП 2, 314; Даніловіч 2010, 91.
трымацца як вош за кажух. Рэч., Брэсц. Іран. Пра моцнае трыманне каго-н. за добрую пасаду, прыбытак і г. д. Pietkiewicz, 368; ЛЦ, 20.
трэба як вош на лобе. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Ройзензон, 78.
чапурыцца як вош на марозі. Гродз. Кплів. Цыхун, 164. Тое, што надуцца як вош на марозе.
набрацца як сабака (цюцька) вошай. Гл. сабака.
спаўзацца як вошы на струп'е. Мін., Чэрык. Іран. Пра хуткі збор звабленых на спажыву людзей. ЛЦ, 53.
уеліся злыдні як вошы ў цела. Пра заняпад гаспадаркі, няшчасці ў сям'і. Высл., 403. ≺ Злыдні - увасабленне напасці, бяды, нягоды, якія, паводле даўніх народных павер'яў, «нападаюць» на чалавека, яго сям'ю, гаспадарку.
узяцца за дзела як вошы за цела. Вілен., Касц., Жлоб. Жарт. Пра працу, якая вымагае сумесных высілкаў. Sielicki, 157; Нос., 167; Высл., 404; ТС 1, 147.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020