вужака
выкручвацца як вужака. Мін. Бялькевіч, 233; ЛЦ, 101. Тое, што выкручвацца як вуж.
глядзець як вужака на яйкі. Петр. Асудж. Пра прагны, злосны, варожы погляд. ЛЦ, 50.
Дурань не вужака - не ўкусіць. Прык. Пра частую бяскрыўднасць не вельмі разумных людзей. Янкоўскі, 176.
круціцца як вужака. Сен., Чэрв. МК, 270; Гілевіч, 165. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
поўзці як [яка] вужака. Стол. ТС 1, 159. Тое што паўзці як вуж.
чорны як [тая] вужака. Пра чорную жывёліну (ката, каня). Ром., Бел., 314; Ляцкий, 58.
віцца вужакай перад кім. Няўхв. Пра нейчыя лісьлівыя, але зланамысныя захады перад кімсьці. БПФС, 53.

Паведаміць пра недакладнасьць