галава
патрэбен як дурню галава. Гл. дурань.
хоць гаць гаці да па галавах хадзі. Гл. гаць.
лысы - як месяц свеціць на галаве. Гл. месяц.
раве як галаве сцяць. Карэл. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык, рык. Высл., 374.
роўна вядро на галаве несці. Гл. галава.
сядзець цвіком у галаве. Гл. цвік.
хадзіць як з яйкамі на галаве. Гл. яйка.
як абухам па галаве каму. Лаг., Слуцк. Пра нечаканую жудасную вестку. Высл., 311; Сержпутоўскі 1999, 22.
як галаве сцяць. Навагр. Пра вельмі моцны боль. СЦБ, 84.
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок.
жыць як за бацькавай галавой. Ухв. Пра бесклапотнае добрае жыццё каго-н. БПФС, 60.
напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Пра моцны галаўны боль пасля п'янкі. ПП 2, 356.
схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
паехаць як у вір галавою. Гл. вір.
з курачую галаву. Жарт. Пра нешта невялічкае. БПФС, 61.
зваліца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег.
зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Гл. снег.
напрадзе ек с курыну голову. Жытк. Няўхв. Пра малы клубочак напрадзеных нітак. ТС 3, 152.
як зайцаву галаву з'еўшы. Іўеў. Няўхв. 1. Пра мітуслівую і бязмэтную бегатню. 2. Пра вельмі хуткія ўцёкі. Даніловіч, 224.
прыстаць як калтун да галавы. Гл. калтун.
хадзіць як без галавы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які дзейнічае бязмэтна, непрадумана. Federowski, 48.
шанаваць што як свае галавы. Слон. п. Пра шчырае шанаванне, зберажэнне чаго-н. Federowski, 297.
як без галавы. Мсцісл. Асудж. Пра непрадуманыя, нелагічныя дзеянні, развагі. Юрчанка 1977, 221.
Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Гл. кулеш.

Паведаміць пра недакладнасьць