гарбаты
прыляпіць як гарбатага да сцяны. Івац., Слон. Насмешл. Пра нейкае няўдалае, няскладнае дзеянне, прыкладанне да якой-н. справы. Высл., 371; ЗЗайкі.
так паможа каму што як гарбатага магіла параўняе. Смарг. Іран. Пра адсутнасць дапамогі ад каго-, чаго-н. СПЗБ 4, 146.
доложыцца як горбаты до стэны. Кобр. Насмешл. ФА. Тое, што прыляпіць як гарбатага да сцяны.

Паведаміць пра недакладнасьць