дзеўка
Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Гл. мяса.
Гарэлка не дзеўка, не саромеючыся п'ецца. Жарт. Нос., 27. ≺ Дзяўчына па вызначэнні мусіць быць сарамлівай, а гарэлка і п'ецца без развагаў, і вядзе да бессаромнасці.
Машына любіць змазку як дзеўка ласку. Гом. Прык. Пра ўважлівае і асцярожнае абыходжанне з механізмамі. АВНЛ.
палахлівы як дзеўка. Кплів. Пра надта палахлівага хлопца. Станкевіч, 819.
сарамлівы як дзеўка. Бран. Кплів. Пра надта далікатнага, сарамлівага, нясмелага хлопца. Расторгуев, 237.
восеньская муха як дзеўка-векавуха. Мін. Жарт. Пра асаблівую куслівасць і дакучлівасць асенніх мух. Высл., 294.
у Спасаўку муха як дзеўка-векавуха. Круп. Жарт. СПЗБ 1, 294. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць