жывот
праехацца гладка як жыватом па пяску. Рэч. Кплів. Іран. Пра язду ці наогул работу, выкананую з непрыемнасцямі, нязручнасцямі. ЛЦ, 119.
як таркаю па жываце. Гл. тарка.
як у матчыным жываце дзе. Лід. Пра вельмі добрае, спакойнае, без турбот і клопатаў пачуванне сябе, жыццё. Сцяшковіч, 620; Санько, 71; Даніловіч, 259.
Бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць. Pietkiewicz, 359 (заўвага збіральніка).
Галава не жывот, кашай не наб'еш. Прык. Пра доўгі і няпросты шлях назапашвання ведаў і вопыту. Янкоўскі, 175.
крычаць як на жывот. Слуцк. Няўхв. Пра крыклівую, рэзкую гамонку чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137; Санько, 148.
узяць як багатага за жывот. Жытк. Пра таго, хто моцна разгневаўся. Аксамітаў, 193; ТС 2, 69.

Паведаміць пра недакладнасьць