затычка
кім бы затычкою усі дырке затыкають. Драг. Няўхв. Пра ўзвальванне розных абавязкаў на аднаго і таго ж чалавека. Лучыц-Федарэц, 222.
з каго хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Гл. бочка.
патрэбна што каму як затычка ад воза. Бераст. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 224.
сунуцца ззаду як затычка. Маладз. Зневаж. Пра чалавека, які неадступна пераследуе кагосьці. Гілевіч 2007, 70.

Паведаміць пра недакладнасьць