збан
Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Гл. скрыпка.
нік! як сучка ў збан. Гл. сучка.
стукаць як у пусты збан. Мін. Пра моцны гук з характэрным глухім тэмбрам. ЛЦ, 66.
улезці як сабака ў збан. Гл. сабака.
уткнуцца як сучка ў збан. Гл. сучка.
блытацца як сабака ў збане. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць