капейка
як новая капейка. Іўеў., Слон. Ухв. Пра нешта, некага вельмі прыгожых, прыстойных. Даніловіч, 239.
глянуць (паглядзець, зірнуць) як капейку (тры грошы, грош) даць (як рублём падарыць). Жарт. Пра асаблівы, вельмі выразны погляд. Высл., 306; Дуб., 22; Носович, 115; Нос., 128; Сержпутоўскі 1999, 39, 137; Шырма, 205; Янк., 403; Матэрыялы 1981, 116.
страціць як адну капейку. Пра хуткае і бяздумнае развядзенне ўсіх грошай. БПФС, 105.
у свет як у капейку. Смаляв., Мсцісл. Жарт. Пра нейкае адчайнае падарожжа ў невядомае. ФА; Юрчанка, 174.
просты як тры капейкі. Нясв. Жарт. Пра наіўнага, нямудрага чалавека. ФА.
одзецца ек нова копейка. Жытк. Жарт. Пра чалавека ў новым святочным адзенні. ТС 2, 216.

Паведаміць пра недакладнасьць