кол
прыстаць як смала да кала. Гл. смала.
учапіцца як смала да кала. Гл. смала.
так рэдка пасходзіла як чорт калом патыкаў. Гл. чорт.
як калом набіта. Гродз. Пра перапоўненае памяшканне. Даніловіч 2010, 91.
вісець як гладышка на калу. Гл. гладышка.
стаяць як сарока на калу. Гл. сарока.
сядзець як сарока на калу. Гл. сарока.
вісець (матляцца) як на калу (калку). Лаг., Слуцк., Брэсц. Пра адзенне на схуднелым чалавеку. Высл., 293; Нар. лекс., 197; Ройзензон, 81; Varłyha, 42; МК, 286.
жыць як сарока на калу. Гл. сарока.
тырчэць (сядзіць, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Гл. сарока.
адзін як кол. Слуцк. Няўхв. Пра самотнага, адзінокага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 53.
адзін як кол у плоце. Воран., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 230. Тое, што адзін як кол.
стаяць як кол. Чаш., Старадар. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца скована, нясмела, няўпэўнена. Станкевіч, 1071; ДА.
адзін як кол пры дарозе. Чашн., Слаўг., Слуцк. Каспяровіч, 7; Сержпутоўскі 1999, 6; Высл., 281. Тое, што адзін як кол.
гол як кол. Няўхв. Пра беднага, немаёмаснага чалавека. Станкевіч, 171.
лезці як жаба на кол. Гл. жаба.
адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра самотнасць, адзіноту аднаго дзіцяці ў сям'і. СПЗБ 2, 57.
есці як на кол вешаць. Дзярж. Няўхв. Пра спажыванне ежы без смаку, абыякава, не хацеўшы. ФА.
толку дзе як у гнілым колку. Докш. Пра адсутнасць у чым-н. толку, ладу. Высл., 399.

Паведаміць пра недакладнасьць