кола
гаварыць як ваду на кола ліць. Гл. вада.
круглы як кола. Пра нешта цалкам круглае. Янк., Пар., 88.
круціцца як кола ў млыне. Маладз., Рэч., Мін. Пра актыўнасць чалавека, яго прадпрымальнасць. ЛЦ, 30.
патрэбны (трэба) як пята кола (пятае калясо) да возу (у возе). Ваўк. п., Мін., Слон. Іран. Пра нешта, некага зусім непатрэбных. Federowski, 224; Dybowski, 187; Высл., 363; ЛЦ, 118.
рыпець як кола нямазанае. Мін. 1. Пра не вельмі добрае здароўе чалавека. 2. Пра залішнія папрокі, нараканне, дакучанне. Янкоўскі, 118.
скрыпець як нямазанае кола. Чэрык., Касц., Хоц. Насмешл. ЛЦ, 122. Тое ж.
пайшло як на мазаных колах. Ухв. Пра добрае вырашэнне нейкай справы. Янк., 419; Санько, 70.
круціцца як у коле вада. Івац. Пра актыўнасць чалавека, яго прадпрымальнасць. Санько, 148; ЗЗайкі.
знайсці як канец у коле. Гл. канец.
Вяселле без гарэлкі, што колы без мазі. Уздз. Прык. Жарт. Пра неабходнасць гарэлкі на вяселлі для больш вясёлага застолля. ПП 2, 34.

Паведаміць пра недакладнасьць