комін
мараты (замуляны) бы комін. Пруж. Няўхв. Пра вельмі бруднага, неахайнага чалавека. Босак, 31.
чорны як комін. Слуцк. Няўхв. Пра некага, нешта вельмі брудных, чорных. Сержпутоўскі 1999, 13.
чысты як комін навыварат. Слуцк. Іран. Пра моцную забруджанасць нечага. Сержпутоўскі 1999, 13.
баба як заткала да коміна. Гл. заткала.
як чорт з коміна вылезшы. Гл. чорт.
цемра як у коміне. Пра густую, чорную цемень. Янк., Пар., 186.
нудная як у коміне песня. Няўхв. 1. Пра чыюсьці нудную, сумную, нецікавую гаворку. 2. Пра занудную, панурую жанчыну. Фед. Арх.
свістаць як у коміне. 1. Пра рэзкія парывы ветру. 2. Пра нейкія пранізлівыя гукі. Янк., Пар., 146.

Паведаміць пра недакладнасьць