кура, гл. таксама курыца
грабсціся як кура [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк., Пін. Пра жанчыну, занадта занятую сваёй працай. Federowski, 114; Высл., 307; Нар. скарбы, 142.
кубліцца ек кура ў песку. Стол. Насмешл. ТС 2, 246. Тое ж.
пашлёпаць як кура па вадзе. Воран. Кплів. Пра хаду, не разбіраючы сцежкі, абы як. СПЗБ 3, 474.
пісаць як кура левай лапай. Нясв. Няўхв. Пра нязграбнае непрыгожае пісанне, почырк. ФА.
як кура на седале. Акц., Гор. Насмешл. Пра сакатлівага, гаманлівага чалавека. Руд., 255.

Паведаміць пра недакладнасьць