курыца
[ну й панчоху робіш]: вочкі ўсё роўна як куры набэрдзалі. Пух. Няўхв. Пра няякаснае вязанне. Шатэрнік, 183.
Валасы дагуры, а вошы як куры. Прык. Асудж. Кпліва. Пра жанчыну моцную, але неахайную. Federowski, 338.
кубліцца як куры на кубле. Рэч. Пра стараннае дзе-н. уладкоўванне. Янк., Дыял., I, 212; Высл., 339.
рукі трасуцца (дрыжаць) быццам куры краў. Касц., Мін., Паст. Насмешл. Пра чалавека, у якога рукі недыхтоўныя з перапою. ЛЦ, 49; Гілевіч, 166.
сакатаць ек куры на седале. Жытк. Жарт. Пра смех, гамонку гурту дзяўчат, жанчын. ТС 5, 70.
спяшацца дадому, быццам у каго куры нядоеныя. Брэсц. Жарт. Пра нейчую паспешлівасць без бачнай прычыны. ЛЦ, 123.
абадзьмуцца як тая курыца. Сміл. Насмешл. Пра некага капрызнага, надзьмутага, важнага. Шатэрнік, 1.
гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах. Ваўк. п., Слон., Жабін. Насмешл. Пра чалавека, які неспакойна і доўга ўладкоўваецца дзе-н. Federowski, 186; Высл., 306; Ганчук, Касцючык, 85.
грабацца як курыца [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк. Насмешл. Пра нейкія дробныя хатнія заняткі жанчыны. Federowski, 114; Высл., 307.
збіраць як курыца валлё. Шум. Насмешл. Пра стараннага, руплівага, запаслівага чалавека, які нешта збірае, назапашвае. Гілевіч, 165.
капашыцца як курыца на дождж. Карэл., Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які праяўляе нейкую малазначную актыўнасць, працавітасць. Высл., 333; Юрчанка 1977, 164.
квактаць як курыца. Сак. п. Няўхв. Пра жанчыну, якая ўвесь час бядуе, выказвае заклапочанасць, незадавальненне. Federowski, 160; Шпилевский, 117; Киркор, 238; Dybowski, 12.
кволая як курыца. Дзятл. Няўхв. Пра слабую, кволую жанчыну. СПЗБ 2, 455.
корпацца як курыца ў гняздзе. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое, што грабацца як курыца (кура) [на сметніку].
кошкацца як курыца на гразі. Іўеў. Насмешл. СПЗБ 2, 511. Тое ж.
кошкацца як курыца ў пяску. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 150. ≺ Кошкацца - тут: грэбсціся. Тое ж.
кубліцца як курыца на гняздзе. Мін., Рэч. Жарт. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
купацца ў грашах як курыца ў пяску. Мін., Драг. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Высл., 339; Лекс., 231.
масціцца як курыца на сядале/на яйках. Мін., Рэч. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
мясціцца як курыца на гняздзе. Раснян. Бялькевіч, 271. Тое ж.
награзмоліць як курыца лапаю. Карэл., Жабін. Жарт. Пра невыразнае, неахайнае пісанне. Жыв. сл., 69; Ганчук, Касцючык, 85.
надзьмуцца як курыца перад дажджом. Рэч., Чэрык. Насмешл. Пра некага надзьмутага, капрызнага. ЛЦ, 72.
намокнуць як курыца. Карм. Насмешл. Пра вымаклага чалавека, з непрывабным знешнім выглядам. Высл., 352.
насіцца як курыца з першым яйцом. Брасл. Насмешл. Пра чалавека, які носіцца захоплены нейкай справай, ідэяй, прыбыткам. Рабкевіч, 153.
насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Івац., Сміл., Чашн. Насмешл. Ром., Зап., III, 221; ЗВалодзінай; ЗЗайкі. Тое ж.
пабегчы як курыца з яйцом. В.Дзв. Насмешл. Пра паспешлівы бег каго-н. ФА.
пісаць як курыца лапаю. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра невыразны неахайны почырк. Юрчанка, 187; ЗЗайкі.
расквахтацца як курыца на дождж. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які залішне разбурчаўся. ЛЦ, 66.
рассакатацца як курыца знёсшы яйцо. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна, публічна выхваляецца. Юрчанка, 174.
рассесціся як курыца. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які займае зашмат месца. ФА.
сакатаць языком што курыца. Ветк., Вілен. Няўхв. Пра балбатлівую жанчыну. Мат. Гом., VIII, 1980, 123; Sielicki, 162.
спяваць як курыца на бяду. Воран. Няўхв. Пра недарэчны, немілагучны спеў каго-н. Арх. Гр.
спяваць як курыца на здых. Смарг. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
спяваць як курыца на сваю галаву. Глыб. Няўхв. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
спяваць як курыца на сметніку. Няўхв. Пра нейкі зусім нікчэмны спеў. ФА.
спяваць як курыца перад смерцю. Глыб. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
сшурпіцца як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра натапыранага, надзьмутага, заклапочанага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Сшурпіцца - натапырыцца.
сядзець як курыца на дажджы. Рэч. Насмешл. Пра прыціхлага, сумнага, заклапочанага чалавека. ЛЦ, 74.
сядзець як курыца. Мсцісл. Няўхв. Пра кагосьці ў нязграбнай позе. Юрчанка, 189.
сядзець як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра кагосьці нахохленага, непрыгляднага, збедаванага. ЗЗайкі.
так веле мае розуму як курыца. Ваўк. п. Іран. Пра кагосьці не вельмі разумнага. Federowski, 264. ≺ Веле - многа.
тыцкацца як сляпая курыца. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які няўдала нешта шукае. Высл., 402.
уцякаць як курыца ад петуха. Мсцісл. Жарт. Пра прытворныя ўцёкі. Юрчанка, 189.
хадзіць як курыца на здыхату. Воран., Шчуч. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з кепскім настроем, дрэнным самаадчуваннем. Даніловіч, 231.
хадзіць як курыца падбітая. Валож. Няўхв. Гілевіч 2007, 54. Тое ж.
хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра ўскудлачаную неахайную жанчыну. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
храпсці як асіпша курыца. Слон. Няўхв. Пра нейчы непрыемны голас, храп. Высл., 413.
як курыца сакатаць. Сак. п., Беш., Бар. Няўхв. Пра жанчыну, якая шмат гаворыць. Federowski, 271; Шпилевский, 187; Dybowski, 192; Каспяровіч, 274; Янк., Пар., 144; АВНЛ.
як мокрая курыца [прышла]. Слон. Няўхв. Federowski, 316. Тое, што намокнуць як курыца.
бегчы як пятух за курыцай. Гл. пятух.
сябраваць як ліса з курыцай. Гл. ліса.
хадзіць перад кім як пятух перад курыцай. Гл. пятух.
біць як каршун курыцу. Гл. каршун.
дзяўбці як курыцу наводную. Паст. Пра злосныя нападкі на каго-н. СПЗБ 3, 125. ≺ Наводны - прыведзены з іншага статку.
накінуцца як сава (ястраб) на курыцу. Гл. сава.
разорваты як Настуся курыцу. Гл. Настуся.
агарод як курыцы сесці. Івац. Няўхв. Пра невялічкі агарод. ЗЗайкі.
Адинокыму мужику як курицы: иде ни капануў, дак і ўклюнуў. Смал. Прык. Жарт. Пра зручнасць вольнага жыцця халасцяка. Добр., Смол., 106.
зарабіць як курыцы на соль. Іран. 1. Пра адсутнасць заробку наогул. 2. Відаць, пра лёгкі заробак: прадаць знесенае яйка. Янк., Пар., 68.
мазгоў што ў курыцы. Гродз. Няўхв. Пра не дужа разумнага чалавека. Нар. скарбы, 130.
падыходзіць як да курыцы набэдрыка. Слон. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць, не пасуе. Даніловіч, 219.
пад'ясі ад сына хлеба, як ад старой курыцы яек. Астр. Іран. Пра выпадкі, калі дзеці не забяспечваюць як належыць бацькоў. Сцяшковіч, 652.
папала як сляпой курыцы зярня (зярнё, зярнятка) 〈на сметніку〉. Воран., Гродз., Зэльв., Івац., Слон. Жарт. Пра шанцаванне каму-н. Даніловіч, 249; Цыхун, 190; ЗЗайкі.
пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Мін., Брэсц. ЛЦ, 62. Тое ж.
попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Пін. ФА. Тое ж.
толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Докш. Жарт. Пра балбатлівую, ды не вельмі разумную дзяўчыну. ФА.
трэба каму што як курыцы стамеска. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
хадзіць як кокавінь (певень) сярод курэй (з курамі). Гл. кокавінь.

Паведаміць пра недакладнасьць