лапата
барада як лапата. Дубр. Пры шырокую акладзістую бараду. ВА.
Лоб што лапата, ды розуму небагата. Прык. Іран. Пра неадпаведнасць розуму чалавека яго знешняму выгляду. Санько, 151.
нос як лапата. Краснап. Насмешл. Пра нейчы пляскаты нос. Бялькевіч, 254.
язык бы лапата. Нясв., Дзятл. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ФА.
Язык як лапата: што хачу, тоя і пляшчу. Мядз. Асудж. ЗСалавей. Тое ж.
мянціць языком як лапатай. В.Дзв. Асудж. Пра балбатлівага, нястрыманага чалавека. Шаталава, 9.
хоць лапатай заграбай. Пра вялікую колькасць нечага. БПФС, 71.
як чорт лапатай збіў. Гл. чорт.
гаварыць як лапатаю ў голаў класці. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, які многаму і добра вучыць. Federowski, 108.

Паведаміць пра недакладнасьць