лапаць
Антось ды Тадора - што лапаць ды абора. Прык. Пра дружных, неразлучных, патрэбных адзін аднаму людзей. Санько, 111.
дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Гл. Тодар.
дружыць як лапаць з ботам. Мсцісл. Іран. Пра сяброўства без узаемнасці двух зусім розных у сацыяльным становішчы людзей. Юрчанка, 189.
дурны як лыкавы лапаць. Касц., Хоц., Чэрык., Лун. Насмешл. Пра зусім дурнога чалавека. ЛЦ, 42; ЗВалодзінай.
Жанитьба ни лапыть - з наги не скинеш. Смал. Прык. Пра неабходнасць сур'ёзна ставіцца да жаніцьбы, якая мяняе жыццё чалавека. Добровольский ІІІ, 8.
задавацца як лапаць перад ботам. Мсцісл. Іран. Пра ганарыстага чалавека, які задаецца на пустым месцы. Юрчанка, 189.
прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Лаг. Калі нешта гіне раптам і канчаткова. Варлыга 1966, 71. ≺ Пры непагодзе лазовы лапаць больш эластычны, носкі, а пры сушы ён ламаецца, хутка зношваецца.
пяро скрыпіць бы зімою лапаць. Гл. зімою.
сохнуць як мокрый лапаць. Мсцісл. Пра працяглы час такой сушкі. Юрчанка, 190.
так звалі як у лапаць клалі. Чэрв. Няўхв. 1. Пра знявагу каго-н. 2. Магчыма, пра імя чалавека, якім яго звалі ў маленстве. АВНЛ.
трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Уздз. Іран. Пра нешта непатрэбнае, недасканалае. ФА.
як мокрый лапаць. Мсцісл. Пагардл. Пра непрывабнага чалавека. Юрчанка, 190.
Хай чоловек ек лапоць, абы за ім не плакаць. Паст., Стол. Прык. Пра тое, што не знешні выгляд важны для сужэнца, а яго адносіны да жонкі. СПЗБ 3, 81; ТС 5, 293.
ляпнуць (сказаць) як лапцем па балоце (па гразі) [пляснуў]. Шчуч. Асудж. Пра сказаную нетактоўнасць, глупства, грубасць. Сцяшковіч, 598; З нар. сл., 40.
ляпнуць як лапцем (атопкам) па цымбалах. Янк., Пар., 98; Янк., 442. Тое ж.
папасці як лапцем у зубы. Слуцк. Няўхв. Іран. Пра чалавека, які дапусціў нейкую нетактоўнасць. ФА.
раз'ехацца як гаўно пад лапцем. Гл. гаўно.
цалуецца як лапцем па вадзе плешча. Докш. Насмешл. Пра няўмелыя, занадта гучныя, з прычмокамі пацалункі. ФА.
як бот з лапцем. Гл. бот.
як бот перад лапцем. Гл. бот.
як у бота з лапцем. Гл. бот.
Гаспадарку весці - не лапці плесці. Прык. Пра складанасць вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 23.
Замуж ісці - не лапці плясці. Астр. Прык. Пра непажаданасць легкадумнага стаўлення да замужжа. ПП 2, 57.
лёгка як лапці плясціапаць сплесці). Ваўк., Віл., Слон. п. Ухв. Пра лёгкае і простае выкананне нейкай справы. Federowski, 169; Tyszkiewicz, 433; Шейн, 475; Янк., 445; Янкоўскі, 24; АВНЛ.
не лапці сплесці. Пра складаную работу, якая патрабуе ўмельства. Гілевіч, 147.
спаць як лапці прадаўшы. Мсцісл. Пра моцны бесклапотны сон пасля таргоў. Юрчанка, 180.
трудна як лапці плесць. Іран. Пра нешта зусім лёгкае і простае. Нос., 164.
трэба як кату лапці. Гл. кот.
як жаба ў лапцях. Гл. жаба.
як лапці пацяраўшы. Мсцісл. Насмешл. Пра разгубленага чалавека. Юрчанка, 174.
як лапці прадаўшы. Мсцісл. Пра вясёлага, задаволенага чалавека. Юрчанка, 180.
трэба як лягушцы лапці. Гл. лягушка.
трэба як лапцю вакса (гуталін). Мсцісл. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 189.
жытку ек у лапцях стоптаў. Жытк. Няўхв. Пра марна, бязрадасна пражытае жыццё. ТС 5, 100.

Паведаміць пра недакладнасьць