мароз
надзьмуцца як вош на мароз. Гл. вош.
па плячах так як мароз сыпле. Слон. п. Пра стан узрушанасці, хваробы ці страху. Federowski, 237.
узяцца як мароз нанач. Ухв. Пра нейкі ўздым у працы, у справах. Янк., Пар., 174.
як вош на мароз. Гл. вош.
кляне як марозам на вяргіню вее. Пра страшныя, моцныя праклёны. Янк., Пар., 86.
дрыжаць бы сабака на марозе. Гл. сабака.
лізнуць як жалеза на марозе. Гл. жалеза.
пагінуць як прусакі на марозе. Гл. прусак.
трашчаць як сцяна на марозе. Гл. сцяна.
як прусак на марозе. Гл. прусак.
чыпурыцца як вош на марозі. Гл. вош.
дачакацца як голы марозу. Гл. голы.
уцякаць (бегчы) як прусак ад марозу. Гл. прусак.

Паведаміць пра недакладнасьць