мёртвы
Вучонага вучыць што мёртвага лячыць. Прык. Іран. Пра непатрэбнасць намаганняў у нечым. ПП 2, 179.
гарэць што ў мёртвага на душы. Жлоб. Іран. Пра поўную адсутнасць гарэння. Высл., 303.
Дурнога вучыць як мёртвага лячыць. Прык. Пра марнасць намаганняў вывучыць дурня. Янк., 161.
як мёртвага ногі. Шчуч. Няўхв. Пра нешта вельмі халоднае, настылае. Сцяшковіч, 616.
дапамог як мёртваму прыпаркі. Маладз. Іран. Пра поўную неэфектыўнасць дапамогі, нейкіх захадаў. ФА; Ахрым., 27.
патрэбен як мёртваму лякарства. Чэрык. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
трэба як мёртваму клізма. Смарг. Іран. Даніловіч, 234. Тое ж.
узгаласіць як па мёртваму. Пра моцны плач, галашэнне. Носович, 52.
ляжаць як мяртвая. Паст. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне стомленай альбо моцна заснуўшай жанчыны. СПЗБ 3, 107.
ляжаць як мёртвы. Краснап., Паст. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, які ляжыць непрытомны. Бялькевіч, 274; СПЗБ 1, 180.
ляжаць мёртвым грузам. Гл. груз.
паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) кадзіла. Ваўк., Слон., Касц., Нясв. Federowski, 215; Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Высл., 361; Янкоўскі, 229; Бялькевіч, 216; ФА. Тое, што дапамог як мёртваму прыпаркі.

Паведаміць пра недакладнасьць