мост
палажыць мастом. Івац. Пра сітуацыю, калі захварэла ўся сям'я. ЗЗайкі.
як па масту. Мсцісл. Ухв. Пра добрую, цвёрдую дарогу, глебу, па якой зручна ехаць. Юрчанка, 193.
патрэбны як у масце дзюра. Астр., Івац. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае і нават шкоднае. СПЗБ 3, 450; ЗЗайкі.
злажыць як мост. Няўхв. Пра павалены бурай лес, шчыльна пакладзенае дажджом і ветрам збожжа. Ройзензон, 77.
ляжаць кортоплі як мост. Жытк., Сен. Пра выараную бульбу, якая густа ляжыць на зямлі. ТС 1, 168; МК, 138.
Пост не мост: аб'ехаць можна. Астр. Прык. Пра магчымасць саступак і паслабленняў у час посту. ПП 1, 97.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Слуцк. Няўхв. Пра моцны непрыемны грукат. Сержпутоўскі 1998, 31.
загрукацець як абоз на мосце. Гл. абоз.

Паведаміць пра недакладнасьць