мядзведзь
жыць як вядзмедзь у мярлоге. Бран. Няўхв. Пра непрыбранае жытло, запушчанасць гаспадаркі, адасобленасць ад людзей. Расторгуев, 159.
сяброўства як у рысі з мядзведзем. Гл. рысь.
сядзець як у мядзведзя ў вушку. Мядз. Пра надзейнае, утульнае пачуванне. Гілевіч 2007, 138.
абрасці як мядзведзь. Ваўк. п., Івац. Жарт. Пра нястрыжанага, няголенага чалавека. Federowski, 3; ЗЗайкі.
ашчарэпіць як мядзведзь. Жарт. Пра чалавека, які крэпка абняў, абшчапіў кагосьці іншага. Станкевіч, 69.
валюгацца (варочацца, трашчаць) як мядзведзь. Пух. Насмешл. Пра чалавека, які нязграбна ходзіць ківаючыся. Шатэрнік, 42; Шпилевский, 176; Киркор, 238. ≺ Валюгацца - хадзіць ківаючыся.
варочацца/паварочвацца як мядзведзь. Карэл., Слон. Няўхв. Пра няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Крэмнеў, № 126; Высл., 358; АВНЛ.
дужы як мядзведзь. Ваўк. п., Сміл., Докш. Ухв. Пра дужага здаровага чалавека. Federowski, 89; Шатэрнік, 89; Высл., 315.
жыць як вядзмедзь у мярлоге. Бран. Няўхв. 1. Пра жыццё ў непрыбраным памяшканні, непрыбранай хаце. 2. Пра адасобленае, замкнёнае жыццё каго-н. Расторгуев, 159.
здоровы ек медзведзь. Стол. Ухв. ЖНС, 197. Тое, што дужы як мядзведзь.
згорбіцца як мядзведзь скачучы. Насмешл. Пра сагнутую, згорбленую паставу чалавека. Янк., Пар., 72.
кацалапы як мядзведзь. Карэл. Насмешл. Пра чалавека з крываватымі нагамі. Высл., 334.
коле ў плечы усё роўна як мядзведзь сядзіць. Слон. п. Пра адчуванне цяжару, болю ў плячах. Federowski, 237.
кудлаты як мядзведзь. Лаг. 1. Пра непрычасанага аброслага чалавека. 2. Пра кудлатую жывёліну. Varłyha, 58.
ласы як мядзведзь на мёд. Мін. Насмешл. Пра дужа ласага да нечага чалавека. ЛЦ, 92.
мармытаць (ляжаць, мыркаць) як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Ваўк. п., Сміл., Светл. Няўхв. Пра некага, хто не робіць, вольна разлёгся і адпачывае. Federowski, 179; Нос., 80; Шатэрнік, 155; Рапановіч, 254; Высл., 345; Станкевіч, 676.
матацца як мядзведзь. Ляцкий, 23. Тое, што валюгацца як мядзведзь.
Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. Браг. Прык. Пра жорсткага неспагадлівага мужа. ПП 2, 643.
непаваротлівы як мядзведзь. Хоц. Пра няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 358; Матэрыялы 1981, 55.
непаспешны як мядзведзь за вераб'ём. Рэч. Пра маруднага, няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Мат. Гом., V, 173.
панімаць у чым як мядзведзь у Бібліі. Іран. Пра чалавека, зусім не дасведчанага ў нейкай справе. Фед. Арх.
перціся напралом як мядзведзь на пасеку. Брэсц. Няўхв. Пра рух да прывабнага месца, не разбіраючы дарогі. ЛЦ, 74.
Работа не мядзведзь: можна заўтра паглядзець. Прык. Жарт. Пра магчымасць адкласці нейкую работу. Романов 1901, 68.
старацца як мядзведзь у мёдзе. Капыл. Іран. Насмешл. Пра чалавека, які дзейнічае груба, абы-як, захоплены сквапнасцю. ДА.
ты завядзеш басам як воўк часам, а я за табою як мядзведзь парою. Гл. воўк.
у жываце як мядзведзь варочаецца. Слон. п. Пра стан страўніка, які ўздуўся і баліць. Federowski, 373.
як мядзведзь каштарлапы. Бял. Яўсееў, 57. Тое, што кацалапы як мядзведзь.
як мядзведзь у бярлозе. Свісл. 1. Ухв. Пра бесклапотнае жыццё каго-н. 2. Няўхв. Пра знаходжанне ў недагледжаным памяшканні. Сцяшковіч, 616.
Худа дзеду без бабы як мядзведзю без лапы. Прык. Пра важнасць гаспадыні ў хаце. Аксамітаў, 167; Шимановский, 473.
хочацца чаго як мядзведзю мёду. Насмешл. Пра надта прагнае жаданне чаго-н. Янк., Пар., 184.

Паведаміць пра недакладнасьць