мякіна
Грошы - не мякіна, а чалавек не скаціна. Слуцк. Прык. Пра патрэбу ашчадна ставіцца да грошай. Сержпутоўскі 1999, 42.
лушаі як мякіна. Лаг. Пра густую буйную перхаць. Varłyha, 65.
Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Гл. птушка.
як жыд на мякіне. Гл. жыд.
розьесціса як свінья на мякіні. Гл. свіння.
браць як за мякіну. Ваўк. п. Пра набыццё нечага амаль задарма. Federowski, 42.
лезці як мыш у мякіну. Гл. мыш.
накінуцца бы свінні на мякіну. Гл. свіння.
грошай (дзенег) як мякіны. Ваўк. п., Рэч., Мсцісл. Пра вялікую колькасць грошай. Federowski, 117; Pietkiewicz, 371; Юрчанка, 191.
клопату як мякіны. Брэсц. Пра шматлікія клопаты. Высл., 335.
Як з мякіны падушка, так з нявесты дачушка. Прык. Пра тое, што нявестка не стане для свекрыві дарагой, як дачка. Аксамітаў, 269.

Паведаміць пра недакладнасьць