немец
накасіць як немец наваяваў. Кліч. Іран. Пра чалавека, які мала накасіў. Высл., 397.
скупы як немец. Няўхв. Пра скупаватага, педантычнага чалавека. Dybowski, 17.
калупацца як немец. Гом. Няўхв. Пра надта педантычнага чалавека, які робіць усё празмерна метадычна і дасканала. Высл., 333.
дурны як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра не надта разумнага чалавека. Даніловіч, 249.
нарвацца як немцы на засаду. Лід. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю. Высл., 281.

Паведаміць пра недакладнасьць