пацук
глядзець як пацук з мукі. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з нейкім характэрным поглядам. Ляцкий, 7.
мітусіцца як падсмалены пацук. Рэч., Чэрык., Мін. Насмешл. Пра чалавека вельмі мітуслівага, панікуючага, перапалоханага. ЛЦ, 72.
мокры бы пацук. Гродз., Стол., Навагр. Жарт. Пра вельмі спацелага чалавека. Даніловіч, 241; ТС 4, 19.
прытаіцца як пацук у пустым засеку. Мін. Насмешл. Пра кагосьці, што імкнецца схавацца, адседзецца, прычакаць свой час. ЛЦ, 58.
спацець як пацук. Гродз. Жарт. Даніловіч, 241. Тое, што мокры як пацук.
шкодны як пацук. Ваўк. п., Докш. Няўхв. Пра шкадлівага чалавека. Federowski, 299; АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць