перац
высахнуць як перац. Няўхв. Пра чалавека схуднелага, ссохлага, старога. Янк., 400.
горкі як перац. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае. Янк., Пар., 43.
надакучыць як горкі перац. Навагр., Дзятл., Маст. Няўхв. Пра чалавека, які моцна надакучыў, абрыдзеў. Даніловіч, 218.
патрэбен як перац у каве. Касц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
кінуць словам як перцам. Няўхв. Пра чалавека, які сказаў штосьці вельмі балючае, горкае. Матэрыялы 1981, 119.
даць як жыд перцу. Гл. жыд.
знацца як свіння на перцу. Гл. свіння.
Рынуць слаўцом як пярцом. Прык. Пра чалавека, які ўжыў вострае, пякучае (як перац) слова. Dybowski, 188.

Паведаміць пра недакладнасьць