поп
баяцца як чорт папа. Гл. чорт.
карысці з каго як з папа. Мін. Іран. Пра чалавека, ад якога ніякай карысці ў рабоце. Высл., 334.
косы як у папа. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека з адрослымі валасамі. СРЛГ, 53.
паглядаць (пазіраць) як чорт на папа. Гл. чорт.
рукавы як у папа. Міл. Пра расклёшаныя да нізу рукавы. Бялькевіч, 97.
у каго праўды як y папа з ксяндзом. Ваўк. Іран. Пра чалавека, у якога няма праўды. ПП 1, 332.
цягнуць як чорт за папом. Гл. чорт.
расказаць як папу на споведзі. Воран., Івац., Маст. Пра шчырую, адкрытую гаворку, расказ. Даніловіч, 240; ЗЗайкі.
трэба як папу гармонік. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 240.
Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра людзей вышэйшых слаёў непрыязна. Ляцкий, 33.
баяць як поп, а слухаць нечава. Няўхв. Пра людзей, што складна гавораць, але пустое. Анимелле, 262.
дагадзіць як поп Магдалене. Бар. Іран. Зусім не дагадзіць, а пакпіць з кагосьці. АВНЛ.
завіхацца як поп у талацэ. Лід. Іран. Пра чалавека, што робіць выгляд працавітага, але фактычна бяздзейнічае. Сцяшковіч, 617; Станкевіч, 1148.
зарасці/абрасці як поп. Докш., Бярэз., Івац. Няўхв. Пра доўга не стрыжанага чалавека. Высл., 280; Янк., Пар., 68; ТС 3, 234; ФА; ЗЗайкі.
кудлаты як поп. Няўхв. Янк., Пар., 90. Тое ж.
ласы як поп на каўбасы. Гродз., Ваўк. п. Зэльв., Маз., Маст., Нясв. Жарт. Пра чалавека, ласага да нечага. Federowski, 140; Pietkiewicz, 377; Сцяшковіч, 597; Антырэліг. казкі, 200; Ахрым., 15; Высл., 340.
маліцца як поп на ікону. Люб. Пра шчырасць маленняў, захапленне кім-н. ЗСысова.
носытыся як поп з кадылом. Пін. Няўхв. Пра паводзіны апантанага, заўзятага чалавека. Нар. скарбы, 146.
папырскаць як поп крапідлам. Слон. Няўхв. Відаць, пра кароткачасовы рэдкі дожджык. Высл., 361.
перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Слуцк. Пра нейчыя зладжаныя распеўныя перамовы. Сержпутоўскі 2000, 91.
правіць як поп у цэркві. Слон. Ухв. Пра нейчую складную, разумную гаворку. Высл., 367.
пристать да каго как поп на духу. Смал. Няўхв. Пра настойлівыя роспыты каго-н. Добр., Смол., 721.
Сноп ад снапа як поп ад папа. Маст. Прык. Жарт. Пра рэдкасць снапоў на ніве, благі ўраджай. Даніловіч 1997, 138.
Старасьць ня радасьць, а поп ня сябра. Гл. радасць.
трэба як папу гармоня (гармонік). Гродз., Дзятл., Слон. Іран. Пра нешта непатрэбнае. Высл., 401; Даніловіч, 240.
учытацца як поп у Біблію. Брасл. Жарт. Пра чалавека, што заглыбіўся ў чытанне. Рабкевіч, 217.
хадзіць як поп з балалайкаю. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна сябе паводзіць. Юрчанка, 194.
хлусіць як поп. Жарт. Пра чалавека, які складна хлусіць. Гут., 79.
до тёшчы як до попа йсці. Стол. Жарт. Пра неабходнасць несці падарунак ідучы да цешчы. ФА.

Паведаміць пра недакладнасьць