порткі
драцца як падраныя порткі. Гродз., Шчуч. Асудж. Пра чалавека, які непрыгожа, непрыемна, няправільна спявае, хутчэй крычыць. Даніловіч, 61.
прапасці як порткі з плоту. Гродз., Шчуч. Жарт. Пра нейчае бясследнае знікненне. Даніловіч, 242.
раз'ехацца як благія порткі: то там, то там баліць. Астр. Жарт. Пра чалавека з папсаваным здароўем, болямі. СПЗБ 4, 256.
разумны як Саламонавы порткі. Лід. Іран. Пра не вельмі разумнага чалавека. Сцяшковіч, 658.
хітры як Саламонавыя порткі. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага, хто лічыць сябе вельмі хітрым, мудрым. Federowski, 271.

Паведаміць пра недакладнасьць